У Афганістане пацярпеў крушэнне самалёт


На ўсходзе Афганістана ў правінцыі Газні пацярпеў крушэнне самалёт. Спачатку паведамлялася, што ён належаў афганскай авіякампаніі «Ariana Afghan Airlines». Пазней з’явіліся звесткі, што самалётам ляцелі амерыканскія вайскоўцы.

Правінцыя Газні ў Афганістане

Абноўлена. Паводле авіякампаніі, усе ейныя самалёты, якія здзяйснялі рэйсы 27 студзеня, даляцелі да пункту прызначэння. Магчыма, за пасажырскі лайнер прынялі імаверна збіты талібамі ваенны самалёт.

Прычыны катастрофы самалёту высвятляюцца.

Агенцтва «Ariana News» падавала, што самалёт накіроўваўся з Герата ў Дэлі, а на борце знаходзілася 110 чалавек. У сваю чаргу турэцкая газета «Daily Sabah» паведамляла, што на борце пацярпелага крушэнне самалёта былі 83 асобы.

Паводле Халікдада Акбары, сябры мясцовага правінцыйнага савету, самалёт пацярпеў крушэнне на тэрыторыі, якую кантралююць талібы, і паведаміў, што на месца крушэння накіраваны афганскі спецназ і ратавальнікі, паведамляе агенцтва tolonews.

СК/МВ belsat.eu

Стужка навінаў