У аэрапорце Адэсы прызямліўся «боінг» са зламаным шасі


Пасажырскі Boeing 737 авіякампаніі Turkish Airlines здзейсніў аварыйную пасадку ў аэрапорце Адэсы ўвечары 21 лістапада, паведамляе выданне «Думская».

Самалёт, які выконваў рэйс са Стамбула, здолеў прызямліцца толькі з другой спробы, пры гэтым у яго надламілася пярэдняя стойка шасі і лайнер сеў «на пуза».

Экіпаж экстрана эвакуіраваў ўсіх пасажыраў па надзіманым трапах. Пацярпелых няма.

КА belsat.eu

Стужка навінаў