У адукацыйных установах забараняюць спяваць песні беларускага гурта «Naviband»

Аб гэтым распавёў сам гурт у сваім Instagram, дзе ў адказ на адну сторыз пачалі прыходзіць аналагічныя гісторыі аб забароне спяваць іхныя песні.

«У адказ на нашую сторыз прыйшло шмат паведамленняў з розных гарадоў і навучальных установаў РБ аб тым, што дзецям ЗАБАРАНЯЮЦЬ спяваць нашы песні на розных святах і конкурсах. Фармулёўка ў асноўным: «не такі / няправільны тэкст». Сур’ёзна? У НАС?

Зразумела, што здзіўляцца асабліва няма чаму, але такіх пачуццяў мы яшчэ не адчувалі. Гэта штосьці новае.

У цэлым, шмат што цяпер у нашай краіне не надаецца тлумачэнню. Але гэты факт азначае толькі адно: мы ўсё робім правільна!» – напісалі музыкі.

ІК, belsat.eu

Hавiны