У адным з найбуйнейшых сабораў Францыі палае пажар


У французскім горадзе Нант загарэўся гатычны сабор Святых Пятра і Паўла. Гэта адзін з найбуйнейшых гатычных сабораў Францыі. Карыстальнікі ў сацсетках апублікавалі фота, на якіх бачныя слупы дыму і полымя ў саборы.

https://twitter.com/i/status/1284411662221537281

Пажар, які ўспыхнуў у саборы Святых Пятра і Паўла ў французскім горадзе Нант выратавальнікі здолелі ўтаймаваць толькі праз некалькі гадзінаў.

Агонь цалкам знішчыў арган, а гаўбец, на якім той знаходзіўся, можа абрынуцца.

Гістарычны сабор у Нанце будавалі 457 гадоў. Пачалі будаваць яго ў 1434 годзе, а закончылі ў 1891. Будынак моцна пацярпеў ад бамбардзіровак у 1944 годзе, а ў 1972-м перажыў буйны пажар.

Летась у красавіку праз пажар моцна пацярпеў гістарычны сімвал Францыі – сабор Парыжскай Божай Маці. Значная частка даху абвалілася, а гадзіннік і шпіль разбураныя. Прэзідэнт краіны абяцае, што сабор адновяць да летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы.

Фота
«Нотр-Дам-дэ-Гары»: інтэрнэт амаль патануў у слязах
2019.04.16 12:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў