У адміністрацыі Лукашэнкі пацвердзілі інфармацыю пра сустрэчу з дарадцам Трампа


Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам на гэтым тыдні. Гэтую інфармацыю пацвердзілі агенцтву Reuters у адміністрацыі кіраўніка Беларусі.

У адміністрацыі адзначылі, што сустрэча адбудзецца не раней за чацвер. Канкрэтная дата і фармат яшчэ не вызначаныя.

Сёння, 27 жніўня, Болтан прыбыў з візітам у Кіеў, дзе мусіць сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім. Як адзначылі ў амбасадзе ЗША ва Украіне, прыезд дарадцы Трампа падкрэслівае «падтрыманне Злучанымі Штатамі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і яе еўраатлантычнага шляху».

Пра магчымы візіт Болтана ў Беларусь ўчора паведаміла Foreign Policy. Выданне адзначала, што візіт Болтана з’яўляецца апошнім знакам размарожвання стасункаў з «апошняй дыктатурай Еўропы» і гэта можа раззлаваць Маскву. Выданне таксама адзначае, што візіт адбудзецца на фоне спробаў Расеі ўзмацніць інтэграцыю з Беларуссю.

Раней СМІ паведамлялі, што беларускія ўлады паставілі сабе мэту атрымаць дазвол на продаж нафтапрадуктаў і набыццё сырой нафты ў ЗША. У прыватнасці, Беларуская нафтавая кампанія наняла амерыканскага лабіста Дэйвіда Джэнкарэлі, які мусіць дабіцца ад Вашынгтона ліцэнзіі на гандаль.

Hавiны
Экс-памочнік дзяржсакратара ЗША Дэйвід Крэймэр: Беларусь робіцца больш безабароннаю
2018.11.06 18:12

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў