У адміністрацыі Лукашэнкі паабяцалі дэкрыміналізаваць пяць артыкулаў КК


Намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс у інтэрв’ю «Беларусь 1» распавяла, што ў краіне рыхтуецца дэкрыміналізацыя шэрагу злачынстваў

Вольга Чупрыс, нагадаем, узначальвае працоўную групу па карэктаванню Кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці.

«Што не прагучала яшчэ, дык гэта пытанне, якое тычацца дэкрыміналізацыі шэрагу крымінальных злачынстваў. Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях вельмі цесна звязаны з Крымінальным кодэксам. Цяпер ужо пяць цалкам дакладна будуць дэкрыміналізаваныя. Напрыклад, то што будзе блізка людзям: самавольнае заняцце зямельных участкаў (цяпер гэта арт. 386 КК, – заўв. belsat.eu)», – адзначыла яна.

Якія яшчэ злачынствы плануецца дэкрыміналізаваць Чупрыс не ўдакладніла.

Таксама Чупрыс распавяла пра рашэнні, прынятыя па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні і амністыі.

«Кіраўнік дзяржавы пасля абмеркавання падтрымаў прапанову, выказаную Вярхоўным судом, пра тое, каб распаўсюдзіць гэтую меру на непаўналетніх, якія ўчынілі злачынства ў сферы абароту наркотыкаў. На іх будзе распаўсюджвацца гэтая мера, незалежна ад частак артыкула 328 Крымінальнага кодэкса: нават калі яны здзейснілі злачынства па ч.1 або ч.4. Такая пазіцыя агучана, і прэзідэнт яе падтрымаў», – распавяла намесніца кіраўніка адміністрацыі.

Лукашэнка пры гэтым настаяў, каб хадайніцтва аб скарачэнні тэрміну зняволення разглядаліся толькі ў тым выпадку, калі зняволенага па арт. 328 гатовыя гатовыя будуць узяць на парукі сваякі.

«Хадайніцтвы будуць разглядацца толькі тады, калі разам з матэрыяламі справы паступяць паручыцельства ад блізкіх сваякоў пра тое, што яны возьмуць на парукі сваіх дзяцей і будуць за імі ажыццяўляць адмысловы кантроль. Такія паручыцельства павінны быць максімальна канкрэтызаваныя. Гэта значыць асоба, якая піша такі дакумент, павінна прыкласці канкрэтны пералік мер: яна павінна паклапаціцца аб тым, як працаўладкаваць чалавека, як яго лячыць, як сацыялізаваць», – патлумачыла Чупрыс.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў