У адказ на Усебеларускі сход Цапкала ініцыяваў Беларускі дэмакратычны форум


Валерый Цапкала сустрэўся з жыхарамі Бараўлянаў. 4 чэрвеня 2020. Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала абвясціў аб стварэнні Беларускага дэмакратычнага форуму – платформы для аб’яднання ўсіх разумных сілаў «у канстытуцыйных пераўтварэннях як разумную альтэрнатыву народнай большасці ў адказ на псеўданацыянальны Усенародны сход», – паведаміў прэс-сакратар палітыка Аляксей Урбан.

«Сёння ў розных ініцыятывах удзельнічаюць амаль усе пласты грамадства ўсіх узростаў, і мы абавязаныя пазбегнуць памылак рэвалюцыяў супраць дыктатуры. Галоўная з якіх – адсутнасць процівагаў. Менавіта яны маюць спрыяць развіццю канкурэнцыі ўнутры грамадства, спрыяць паляпшэнню ўсёй краіны і жыцця народу ў цэлым. Беларускі дэмакратычны форум – гэта наш адказ нелегітымнаму і ганебнаму Усебеларускаму сходу».

Абноўлена
Лукашэнка назваў «Гарызонт» альтэрнатывай ПВТ. Цапкала: Гэта звычайная адвёртачная зборка
2021.01.05 15:43

На платформе форуму будуць праходзіць абмеркаванні ды апытанні. У бліжэйшы час на тэмы форуму плануецца арганізаваць круглыя ​​сталы з прыцягненнем экспертаў і актыўных удзельнікаў форуму, каб максімальна далучыць беларусаў да прыняцця рашэнняў у будучыні.

«Акрамя таго, для самых крэатыўных ёсць магчымасць прадставіць сваё бачанне, якое мае перавагі ды не трапляе пад вышэй згаданыя апісанні ў раздзеле «Унікальныя сістэмы». Мы заклікаем грамадства да актыўнай пазіцыі ў гэтых абмеркаваннях».

Найважнейшай часткай ініцыятывы яе арганізатары называюць дзяржаўнае кіраванне. «Гэтым мы плануем пачаць рыхтаваць грамадства да нашай Новай Беларусі, дзе будзе вітацца адкрытае выказванне пазіцыі і яе адстойванне, бо ў сучасным свеце больш няма месца састарэлым рэжымам, якія не ўлічваюць меркавання грамадства».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў