У адказ на рэзалюцыю Еўрапарламенту МЗС Беларусі пажартаваў


У афіцыйным акаўнце беларускага МЗС у Twitter з’явіўся жартлівы пост наконт апошняй рэзалюцыі Еўрапарламенту.

Нагадаем, 4 кастрычніка дэпутаты Еўрапарламенту выступілі з крытыкай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У прыватнасці, яны асудзілі пераслед журналістаў у межах «справы БелТА», блакіроўку сайта «Хартыя-97» і заклікалі вызваліць палітвязняў – Дзмітрыя Паліенку і Міхаіла Жамчужнага. У рэзалюцыі адзначалася: беларускія ўлады «працягваюць сваю рэпрэсіўную і недэмакратычную палітыку ў адносінах да журналістаў, юрыстаў, палітычных актывістаў і суб’ектаў грамадзянскай супольнасці», што ў сваю чаргу тармазіць развіццё стасункаў Беларусі з Еўразвязам.

«Рэкамендуем еўрадэпутатам змяніць зацёртую пласцінку, бо ў дыялогу Беларусі з еўраінстытутамі ужо даўно прысутнічаюць новыя мелодыі», – заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, каментуючы рэзалюцыю.

Верагодна, сённяшні жарт МЗС у сацсетах меў на ўвазе тое, што прэтэнзіі еўрадэпутатаў да Беларусі – старыя і паўтараюцца з года ў год.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў