У адказ на павышэнне тарыфаў на транзіт нафты праз Беларусь, Расеі зменшыць аб'ёмы перапампоўвання


Павелічэнне тарыфаў на транзіт нафты праз Беларусі на 20-30 % можа прывесці да істотнага скарачэння абʼёмаў перапампоўвання. Расейскія экспарцёры накіруюць транзіт нафты на экспартныя тэрміналы ў Усць-Лузе, Прыморску і Наварасейску, піша агенцтва «ПраймПресс».

«Калі Менск падыме тарыфы на прапампоўванне нафты праз сваю тэрыторыю на 20% -30 %, то гэта, хутчэй за ўсё, прывядзе да істотных скарачэнняў перапампоўвання праз Беларусь, паколькі гэты маршрут стане менш канкурэнтаздольным у параўнанні з іншымі кірункамі», – адзначыў вядучы аналітык Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі, эксперт Фінансавага універсітэту пры ўрадзе РФ Ігар Юшкоў.

У нафтаправода «Дружба» есць альтэрнатыва, якой экспарцёры карысталіся падчас сітуацыяй з «бруднай нафтай». Тады расейская сыравіна перапампоўвалася праз нафтаправоды ў Усць-Лузе, Прыморску і Новарасійску.

Hавiны
Беларусь часткова спыніла транзіт нафты
2020.01.15 10:24

Пакуль «Транснефть» плануе транспартаваць праз Беларусь цягам 2020 году 48 мільёнаў тон нафты. Але да гэтага часу антыманапольныя ведамствы Расеі і Беларусі не дасягнулі дамовы пра тарыфы на транспартаванне. Афіцыйны Менск жадае істотнага росту тарыфаў, спадзеючыся атрымаць кампенсаванне за брудную нафту. У прыватнасці Беларусь прапаноўвала павялічыць тарыф на транзіт расейскай нафты ў 2020 годзе на 16,6 %.

Расейскі бок настойвае, што рост не можа перавышаць 6,8 %.

Hавiны
Чацвёртая нафтавая. Як, калі і навошта Лукашэнка ваюе з Расеяй
2020.01.15 08:12

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў