У Адэсе затрымалі баевіка, які збіраў звесткі пра мяжу Украіны з Прыднястроўем


Супрацоўнікі контрвыведкі Службы бяспекі Украіны затрымалі ў Адэсе баевіка з Данецка, які прыехаў у Адэсу па заданні ФСБ.

Адзначаецца, што баевік атрымаў ад расейскіх куратараў задачу збіраць у Адэскай вобласці актуальныя выведвальныя звесткі пра становішча ў рэгіёне, у прыватнасці, у прылеглых да так званага Прыднястроўя. раёнах.

Ён таксама павінен быў адпрацаваць нелегальныя каналы пранікнення на тэрыторыю Украіны па прыднястроўскім рэгіёне Малдовы.

Яму абвешчана аб падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 258-3 Крымінальнага кодэкса Украіны (стварэнне тэрарыстычнай групы або арганізацыі), і абраная мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

Затрыманы – жыхар Адэскай вобласці, які ў 2014 годзе прайшоў навучанне на адным з ваенных палігонаў Растоўскай вобласці РФ і пазней быў залічаны ў шэрагі баевікоў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў