У АБСЕ асудзілі напад на падкантрольны Мядзведчуку канал «112 Украіна»


Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Арлем Дэзір асуджае стрэл з гранатамёту ў будынак тэлеканалу «112 Украіна» у Кіеве, паведамляецца на афіцыйным сайце міжнароднай арганізацыі.

«Я асуджаю сённяшняе напад на будынак тэлеканалу »112« у Кіеве. Спадзяюся, ніхто не быў паранены, але з такім гвалтам і пагрозамі супраць СМІ нельга мірыцца. Гэта непрымальны акт запалохвання, які мог бы мець драматычныя наступствы.

Я заклікаю ўкраінскую ўладу старанна расследаваць гэты напад і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у гэтым злачынстве», – заявіў ён.

Адначасова Дэзір станоўча ацаніў хуткую рэакцыю праваахоўных органаў у гэтай сітуацыі.

Нагадаем, у ноч на суботу невядомы стрэліў з гранатамёту ў фасад будынку, дзе месціцца рэдакцыя тэлеканалу «112 Украіна» у Кіеве.

Пазней у Службе бяспекі Украіны паведамілі, што сумесна з паліцыяй і іншымі праваахоўнымі органамі праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і вышуковыя захады.

Hавiны
У Кіеве з гранатамёта абстралялі будынак тэлеканалу «112 Украіна»
2019.07.13 09:57

КА belsat.eu

Стужка навінаў