У 60 гарадах свету адбываюцца пратэсты Extinction Rebellion


Экаактывісты аб’явілі, што на працягу двух тыдняў будуць ладзіць масавыя акцыі ў вялікіх гарадах свету. Пікеты арганізацыі Extinction Rebellion прысвечаны барацьбе са зменамі клімату, піша Бі-Бі-Сі.

Рух Extinction Rebellion узнік у 2018 годзе. Актывісты руху патрабуюць, каб урады краінаў абвесцілі надзвычайную сітуацыю з-за стану клімату і экалогіі і прынялі неадкладныя захады для барацьбы з глабальным пацяпленнем.

Каб прыцягнуць увагу кіраўніцтва краінаў Extinction Rebellion зладзяць акцыі ў 60 гарадах па ўсім свеце. Цягам першага дня пратэстаў паліцыя затрымала сотні чалавек.

Аб’ектыў
Еўразвяз прывёз грошы на паляпшэнне сістэмы ачысткі вады ў Беларусі
2019.07.24 21:40

У Аўстраліі і Новай Зеландыі за кратамі апынуліся дзясяткі актывістаў. У Сіднэі 30 дэманстрантам прадʼявілі абвінавачванні ў парушэннях, калі яны перакрылі аўтастраду.

У Амстэрдаме паліцыянты затрымалі 50 асобаў, якія разбілі намётавы горад на дарозе каля нацыянальнага галандскага музею. У Берліне актывісты перакрылі рух машын, праўда, улады заявілі, што пакуль не будуць звяртацца да арыштаў.

У Парыжы тысяча актывістаў пры падтрымцы руху «жоўтых камізэлек» занялі гандлёвы цэнтр.

Hавiны
Экалогія ў сталіцы: ніхто не гарантуе якасці вады і паветра
2012.08.22 13:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў