У 6 гарадах Сібіры і Далёкага Усходу эвакуявалі школы, шпіталі і адміністрацыйныя будынкі


24 і 25 студзеня праваахоўнікі эвакуацыі людзей з адміністрацыйных будынкаў, больніцаў і школаў у 6 расейскіх гарадах праз паведамленні пра нібыта закладзеныя бомбы.

Так, ва Улан-Удэ эвакуявалі гарадскую мэрыю, урад і парламент Бураціі, а таксама школу і больніцу.

У Чыце эвакуявалі мэрыю, раённую адміністрацыю і школу. У Якуціі «замініравалі» каля 30 аб’ектаў муніцыпальнай улады, адукацыі і аховы здароўя.

У Благавешчанску былі эвакуяваныя школы, універсітэты, гандлёвыя цэнтры, у Іркуцкай вобласці – 23 абʼекты, у тым ліку школы і больніцы.

Паводле ТАСС, невядомыя даслалі паведамленні аб мініраванні праз электронную пошту. Некаторыя рэгіянальныя выданні пішуць, што таксама пра «бомбы» паведамлялі і па тэлефоне. Усе паведамленні аб закладзеных бомбах былі фальшывымі.

На гэтым тыдні праз паведамленні аб закладзеных бомбах эвакуацыі праходзілі ў Прыморскім краі, Хабараўску, Паўднёва-Сахалінску, на Камчатцы і ў Магнітагорску. Пагрозы мініравання не пацвердзіліся.

ЮВ, belsat.eu, паводле meduza.io, ТАСС, zona.media

Стужка навінаў