У 36-гадовага мазыраніна ў гаражы праваахоўнікі выявілі наркалабараторыю


Са снежня 2015 года ў арандаваным гаражы, размешчаным у адной з вёсак Мазырскага раёну, вытворца наркотыкаў зарганізаваў лабараторыю выраблення амфетаміну і гашышу, а таксама вырошчвання марыхуаны.

Міліцыянты ліквідавалі наркалабараторыю, канфіскаваўшы паўкілаграма марыхуаны, насенне раслін каноплі, фрагменты высушаных частак раслінаў, дванаццаць вазонаў з выгадаванымі кустамі каноплі, а таксама лабараторнае абсталяванне. Пазней затрымалі і самога зламысніка, які меў пры сабе 0,11 г амфетаміну.

Супраць мужчыны распачатая крымінальная справа.

ДР, belsat.eu паводле uvd.gomel.by

Стужка навінаў