У 2022 годзе Беларусь хоча правесці Сусветную шахматную алімпіяду


5 кастрычніка на паседжанні Генеральнай асамблеі Міжнароднай федэрацыі шахмат (FIDE) у Грузіі будзе абранае месца правядзення 45-й Сусветнай шахматнай алімпіяды. Беларусь на ім будзе прадстаўляць міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.

Акрамя Беларусі на правядзенне алімпіяды прэтэндуюць Паўднёвая Карэя і Туніс.

Нашая краіна падала заяўку на правядзенне шахматнай алімпіяды яшчэ ў красавіку.

Цяпер у Батумі (Грузія) праходзяць матчы 43-й Сусветнай шахматнай алімпіяды.

Сяргей Кавальчук (у шэрым касцюме) назірае за гульнёй беларускай шахматнай зборнай на 43-й Сусветнай шахматнай алімпіядзе.
Фота: mst.by

5 кастрычніка Сяргей Кавальчук сустрэнецца з Аркадзем Дварковічам (былы памочнік прэзідэнта Расеі), які 3 кастрычніка быў абраны прэзідэнтам FIDE, паведамляе прэс-служба Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў