У 2020 годзе на адукацыю вылучаць больш за Br 7 млрд


Выдаткі на сферу адукацыі налета павялічацца ў Беларусі на 13 %. Пра гэта паведаміў 2 верасня старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на лінейцы ў Арэхаўскай сярэдняй школе Ушацкага раёну.

Hавiны
У менскай школе на лінейку прыйшлі святар, спецназ і… Дзед Мароз
2019.09.02 19:45

Спікер ніжняй палаты Нацыянальны сходу адзначыў, што зараз дэпутаты працуюць над праектам бюджэту на 2020 год, паведамляе БелТА.

«З Br 40 млрд расходнай часткі кансалідаванага бюджэту краіны амаль Br 18 млрд ідзе на сацыяльную сферу. Гэта 44%. З іх Br 7,3 млрд – на развіццё адукацыі», – адзначыў ён.

У параўнанні з 2019 годам выдаткі на адукацыю павялічацца на 13 %.

Hавiны
Як змяніліся кошты на кветкі напярэдадні 2 верасня
2019.09.02 18:34

МГ belsat.eu

Стужка навінаў