У 2019 годзе на Віцебшчыне адбудуцца вучэнні: прызавуць да 200 мужчын


У Бешанковіцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці ў 2019 годзе правядуць камандна-штабныя вучэнні, паведаміў журналістам ваенны камісар вобласці палкоўнік Руслан Шкодзін.

Для вучэнняў будуць сфармаваныя тэрытарыяльныя войскі, прызавуць каля 200 чалавек.

«Прызываць будуць мужчын ад 20 да 50 гадоў будзем з аднаго – Бешанковіцкага. У цяперашні час выпрацоўваецца легенда вучэнняў, вядзецца падрыхтоўка да іх», – распавёў Шкодзін БелТА.

Сёння ў Віцебскім аблвыканкаме былі падведзены вынікі чарговага этапу развіцця і ўдасканалення тэрытарыяльнай абароны паўночнага рэгіёну. Асноўныя намаганні накіраваны на павышэнне эфектыўнасці сістэмы кіравання, узроўню падрыхтоўкі службовых асоб органаў кіравання і мясцовых уладаў, якія адказваюць за тэрытарыяльную абарону ў сваіх раёнах. Лепшымі ў гэтым пытанні былі названыя Віцебскі, Полацкі і Аршанскі рэгіёны.

«Усе астатнія таксама знаходзяцца на дастаткова высокім узроўні, старшыні выканкамаў надаюць належную ўвагу тэрытарыяльнай абароне», – дадаў ваенны камісар вобласці.

У наступным годзе планавыя і раптоўныя праверкі ўзроўню гатоўнасці раёнаў будуць працягнутыя.

КА, belsat,eu

Стужка навінаў