У 2016 годзе Беларусь прадала ваеннай прадукцыі на $1 млрд


За апошнія 5 год Беларусь у два разы павялічыла аб’ём экпарту прадукцыі ваеннага прызначэння. У 2016 годзе экспарт склаў $1 млрд. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Сяргей Гурулёў.

Паводле слоў Гурулёва такая «сур’ёзная лічба» была дасягнутая дзякуючы пастаяннаму пашырэнню рынка. На дадзены момант Беларусь гандлюе прадукцыяй ваеннага прызначэння з 52 краінамі свету, піша БелТА.

«У асноўным вядзецца пра радыёэлектроніку, радыёлакатары беларускай вытворчасці, праграмы мадэрнізацыя ваеннай тэхнікі. Таксама Беларусь пастаўляе беспілотнікі, спісаныя з узбраення бамбардзіроўшчыкі СУ-24, верталёты СУ-27», – распавёў «Белсату» ваенны эксперт Аляксандр Алесін.

Паводле эксперта, сярод іншага, Беларусь актыўна экспартуе зенітна-ракетныя комплексы.

«Што тычыцца краін, у якія ідзе прадукцыя – то нашыя асноўныя і даўнія партнёры гэта Венесуэла і Кітай. Дакладна вядома, што В’етнам набывае беларускія верталёты. Акрамя таго, праграмы мадэрнізацыі пастаўляюцца ў большасць дзяржаў, дзе захавалася савецкая тэхніка: Алжыр, Егіпет, Сірыя», – гаворыць Алесін.

Па афіцыйных дадзеных, з 32 краінамі ў Беларусі заключаныя дамовы на дзяржаўным узроўні ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

 

Кацярына Андрэева, belsat.eu

Стужка навінаў