У 20-гадова менчука канфіскавалі амаль кілаграм псіхатропаў


Супрацоўнікі наркакантролю 6 сакавіка правялі ператрус і знайшлі ў хлопца 950 г псіхатропных рэчываў альфа-PVP, 75 г пара-метылэфедрону, больш за 40 г курыльнай сумесі і больш за 30 г гашышу.

Супраць юнака ўзбудзілі крымінальную справу за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары