Беларусы, які атрымоўваюць адукацыю альбо працуюць за мяжой у спіс „дармаедаў” уключацца не будуць, але пры ўмове, што яны змогуць пацвердзіць працаўладкаванне, ці вучобу, дакументальна. З адпаведным тлумачэннем выступіла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Гэтак працуючыя за мяжой абавязаныя прадставіць копію працоўнай дамовы; копію пасведчання, дазволу, ліцэнзіі; копіі іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт працоўнай дзейнасці.
Тыя ж, хто вучыцца мусяць падаць даведку з установы адукацыі; копію дамовы на аказанне адукацыйных паслуг або копіі іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт навучання.
Усе неабходныя дакументы павінны быць аформленыя і перакладзеныя на расейскую або беларускую мовы. Затым гэтыя дакументы неабходна прадставіць у камісію па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва па месцы рэгістрацыі грамадзяніна.
СК, belsat.eu