«Тыя, хто парушыў маўчанне». Time назваў чалавека года


Часопіс Time назваў чалавека года – рэдакцыя абрала жанчын і мужчын, якія распавялі аб сексуальных дамаганнях.

На вокладку часопісу вынесена фраза: «Тыя, хто парушыў маўчанне. Галасы, з якіх пачаўся рух».

Масавы рух супраць сексуальнага гвалту і дамаганняў пачалўся пасля таго, як у пачатку кастрычніка The New Yorker і The New York Times апублікавалі артыкулы з абвінавачваннямі ў адрас галівудскага прадзюсара Харві Вайнштэйна.

Многія актрысы (у іх ліку, напрыклад, Гвінет Пэлтроу і Анджэліна Джолі) распавялі пра яго сексуальныя дамаганнях.

Неўзабаве пасля публікацый акторка Аліса Мілана запусціла ў твітэры флэшмоб #MeToo. У пастах з гэтым хэштэгам жанчыны і мужчыны расказвалі пра тое, як сутыкаліся з гвалтам і дамаганнях. Рух падтрымалі ў многіх краінах свету.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў