Тытул «Міс Беларусь – 2018» атрымала Марыя Васілевіч. ФОТА


Новай «Міс Беларусь» стала 20-гадовая Марыя Васілевіч з Менску. Дзяўчына – студэнтка БГЭУ.

Фінал конкурсу прайшоў у Палацы рэспублікі ў Менску. У залі прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка.

Марыя Васілевіч. Фота – instagram.com/by_vasilevich
Марыя Васілевіч. Фота – instagram.com/by_vasilevich/
Марыя Васілевіч. Фота – instagram.com/by_vasilevich/

Пераможца Марыя Васілевіч атрымала карону з белага золату, 12 тыс. беларускіх рублёў і пазадарожнік Geely Atlas.

Тытул «Першая віцэ-міс» атрымала 22-гадовая Маргарыта Мартынава са Слоніма.

Маргарыта Мартынава. Фота – instagram.com/margaritamartynova

Тытул «Другой віцэ-міс» – 18-гадовая Анастасія Лаўрынчук з Менску.

Анастасія Лаўрынчук. Фота – instagram.com/an.laur/

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў