Тысячы сербаў выйшлі на пратэст супраць «сябра Пуціна»


Пратэстоўцы скандавалі «Вучіч – злодзей [сербскі прэзідэнт Аляксандр Вучіч. – Заўв. Belsat.eu]» і патрабавалі спыніць пераслед журналістаў ды апазіцыянераў, паведамляе «Reuters».

Шэсце праз цэнтр сербскай сталіцы 29 снежня 2018 г. Фота – REUTERS/Marko Djurica

Гэта ўжо чацвёрты пратэст у цэнтры гораду цягам апошніх тыдняў.

Дэманстранты мяркуюць, што крытыка з боку ўладаў прывяла да нападу на канкурэнта Вучіча напрыканцы лістапада. Сербскага лідара таксама абвінавачваюць у кантролі асноўных медыяў і карумпаванасці кіруючай партыі.

Пасля звяржэння Слабадана Мілошавіча падчас «Бульдозернай рэвалюцыі» у 2000 годзе буйныя пратэсты апазіцыі – вялікая рэдкасць у Сербіі.

Большасць цяперашніх лідараў сербскай апазіцыі працавалі ў празаходніх кааліцыях, якія кіравалі Сербіяй з 2000 па 2012 гг.

Hавiны
Масква развівае сербскія паўвайсковыя фарміраванні ў Босніі. Пуцін рыхтуе новы міжнародны крызіс?
2018.08.09 19:53

Аляксандр Вучіч прыйшоў да ўлады разам з СПП (Сербская прагрэсіўная партыя – нацыяналістычная партыя, якая выступае за ўступленне Сербіі ў ЕЗ). У 2010 годзе СПП падпісала пагадненне аб супрацы з расейскай партыяй «Единая Россия». СПП таксама знаходзіцца ў партнёрскіх адносінах з ультраправай Аўстрыйскай партыяй свабоды.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў