Тысячы рублёў штрафаў, дзясяткаў дзён арышту. Вынікі сённяшніх судоў над «белсатаўцамі»


Сёння ў розных гарадах Беларусі праходзіць судовыя працэсы над журналістамі, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам». Прысуды разнастайныя – некаторых выпускаюць на волю з вялікімі штрафамі, некаторых саджаюць на содні.

У Менску далі штраф

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску суддзя разгледзеў адміністрацыйныя справы ў дачыненні да Кацярыны Андрэевай і Максіма Калітоўскага. Іх судзілі паводле арт. 22.9 (парушэнне закону аб СМІ) і 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі). У выніку суддзя адправіў на дапрацаванне справу паводле артыкулу 23.4, а паводле артыкулу 22.9 – штраф у памеры 50 базавых велічынь Br 1375 рублёў. Аналагічны прысуд і ў дачыненні Максіма Калітоўскага.

Журналісты «Белсату» выйшлі з ЦІП на Акресціна. Менск, Беларусь. 15 верасня 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

Кацярына і Максім былі затрыманыя ў субота а 15:30 падчас стрыму з жаночага маршу. Тры дні яны ўтрымліваліся за кратамі на ЦІП.

Гомель – 10 содняў

Марыну Драбышэўскую, журналістку-фрылансерку з Гомля, пакаралі 10-дзённым арыштам паводле арт. 23.34. Хоць на акцыі яна працавала як журналістка і была ў камізэльцы «Прэса» і мела адмысловы бейдж. Марыну затрымалі ўчора ўвечары ва ўласным доме. Матулі журналістцы, якая мае інваліднасць, стала блага на судзе.

Справу іншага журналіста з Гомля, Яўгена Меркіса, адправілі на дапрацаванне да 17 верасня. Гэта значыць, што хутчэй за ўсё журналіста не выпусцяць на волю да гэтага тэрміна.

***

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, пасля 9 жніўня было зафіксавана 197 выпадкаў ціскаў на журналістаў. Часцей за іншых церпяць журналісты «Белсату».

Нашых калегаў вінавацяць у працы без акрэдытацыі і нават ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, на якіх яны працуюць.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў