Тысячы масквічоў выйшлі на мітынг за свабодныя выбары


Больш за 20 тысяч чалавек прыйшлі на праспект Акадэміка Сахарава ў Маскве на мітынг з патрабаваннем дапусціць незалежных кандыдатаў на выбары ў Масгардуму, піша newsru.

Палітык, былы дэпутат Дзярждумы Дзмітрый Гудкоў заўважыў, што «ўсё наша жыццё складзена ў межы», улады «вырашаюць, куды нам хадзіць, што глядзець і думаць». Ён назваў чыноўнікаў ва ўладзе «акупантамі», якія ўжо 20 гадоў знаходзяцца ва ўладзе і баяцца ўласнага народа. Гудкоў назваў будучыя выбары «спецыяльнай аперацыяй захопнікаў», якія хочуць працягваць «рабаваць акупаваны народ» і ўтрымліваць уладу любой цаной.

Аляксей Навальны ў сваім выступе запатрабаваў ад Масгарвыканкаму да наступнай суботы зарэгістраваць усіх незалежных кандыдатаў і сказаў, што ў адваротным выпадку прыйдзе да мэрыі і зладзіць там мітынг. Каментуючы нядопуск Іллі Яшына і Дзмітрыя Гудкова да выбараў, Навальны пажартаваў, што яго самога ў 2018 годзе не дапусцілі да прэзідэнцкіх выбараў.

«Ілля, Дзіма, не трэба лезці на мой п’едэстал, я хачу быць адным такім эксклюзіўным», – сказаў апазіцыйны палітык.

Аляксей Навальны адзначыў, што калі гаворка заходзіць пра неабходнасць аплачваць падаткі і ЖКП, «мы існуем, але калі галасаваць – мы ўсё ніхто».

Расея будзе вольнай

Іншы апазіцыйны палітык Ілля Яшын у сваім выступе адзначыў, што незалежныя кандыдаты і ён сам у прыватнасці хочуць служыць свайму гораду і краіне, але ўлады кажуць, што «так не падыходзіць, так не працуе».

«Ідзі і прыслужвай Сабяніну, ідзі і прыслужвай Пуціну» – заявіў Яшын.

«Палова маім жыцці прайшла пры Пуціне! Мне 36 гадоў. Ён дастаў, ён надакучыў, ён павінен сысці», – сказаў палітык.

Удзельнікі мітынгу падхапілі яго словы і пачалі скандаваць «Надакучыў». Яшын паўтарыў патрабаванне да Масгарвыканкаму на працягу тыдня зарэгістраваць усіх незалежных кандыдатаў.

«Мы прыйдзем яшчэ, Расея будзе вольнай!» – сказаў на заканчэнне ён.

Напрыканцы мітынгу вядоўца акцыі, а таксама і прысутныя скандавалі: «Сабяніна ў адстаўку» і «Пуціна ў адстаўку».

ВІДЭА
Аляксей Навальны абвясціў «акцыю супраць ідыятызму»
2018.02.06 17:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў