Тысячы людзей стаялі ў чарзе, каб паставіць подпіс. Вялікі Фотарэпартаж


Увесь дзень каманда Belsat.eu асвятляла падзеі на пікеце. Глядзіце, як гэта было.

31 траўня ў Менску каля Камароўскага рынку прэтэндэнты ў кандыдаты на прэзідэнцтва збіралі подпісы беларускіх грамадзянаў. Да 20 чэрвеня кожны, хто збярэ ад 100 тыс. подпісаў, будзе зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

Ад 12-й гадзіны пачалі ўтварацца чэргі. У нейкі момант чарга даходзіла ажно да аднаго з карпусоў БНТУ. Глядзіце наш вялікі фотарэпартаж.

Чарга на пікеце патэнцыйных кандыдатаў на Камароўскім рынку расцягнулася на сотні метраў. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Людзі стаялі ў некалькіх чэргах. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Сімвалам пікету стала тапка. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Ахвочыя паставіць подпіс за Святлану Ціханоўскую гадзінамі стаялі ў чарзе. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Ахвочыя падпісацца за Святлану Ціханоўскую гадзінамі стаялі ў чарзе. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Пікетоўцы скандавалі: «На-да-ку-чыў!». 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Большасць тых, хто прыйшоў на пікет, былі ў масках. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Збор подпісаў ініцыятыўнымі групамі працягнецца да 19 чэрвеня ўключна. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
На пікеце было шмат сем’яў з дзецьмі і людзей сталага ўзросту. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
На пікет у Менск прыехала шмат людзей з іншых гарадоў. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Паводле назіральнікаў #controlby, праз гадзіну пасля пачатку пікету ў чарзе было 1600 чалавек. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Людзі падпісваліся як за Ціханоўскую, так і за іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты – галоўнае, паводле шматлікіх прысутных, «супраць аднаго».
Фота: Belsat.eu
На мітынгу і пасля яго міліцыя затрымала шматлікіх актывістаў. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Людзі чакаюць у чарзе, каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Менчукі не наракалі, што ў чарзе даводзілася стаяць 4-5 гадзінаў. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Усе, каго апытаў Белсат, былі абураныя затрыманнем і правакацыяй супраць Сяргея Ціханоўскага. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Плакат «Тапачная рэвалюцыя» у Менску. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
На пікеце таксама гучаў лозунг: «Сыходзь», «Стоп таракан», «Жыве Беларусь». 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч прыйшла да Камароўскага рынку. Яна распавяла, што затрыманне мужа лічыць выкраданнем, бо невядомыя асобы ў цывільным звезлі яго ў невядомым кірунку. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Прысутныя мелі не толькі плакаты, маскі і тапкі з малюнкам прусака, але і дыхлафос. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
Тапкі з выявай прусака. 31 траўня 2020.
Фота: Belsat.eu
А 21:00 яшчэ былі жадаючыя пакінуць подпіс.
Фота: Belsat.eu
Стужка навінаў