Тысячы грузавікоў на мяжы чакаюць выезду з Беларусі ў Літву і Латвію


Другі дзень запар на літоўскіх і латвійскіх пагранічных пераходах вялізныя чэргі аўтамабіляў на выезд з Беларусі. Найбольш фур сабралася на выедзе ў Літву.

Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, у пунктах пропуску ўжо другія содні чакаюць больш за 700 вялікагрузаў. Гэтак па стане на 12 гадзіну 21 кастрычніка на пераходзе «Катлоўка» – «Лаварышкес» чакаюць больш за 30 аўтаў. На пункце пераходу «Каменны Лог» – «Мядзінінкай» больш за 300, «Прывалка» – «Райгардас» больш за 230, «Беняконі» – «Шальчынкай» больш за 200 аўтамабіляў.

Каля 500 аўтамабіляў знаходзяцца таксама на памежных пераходах з Латвіяй.

З увагі на вялізныя чэргі Дзяржаўны памежны камітэт звяртаецца да кіроўцаў, якія плануюць паездку за мяжу, улічваць гэтую інфармацыю і раіць выбіраць альтэрнатыўныя памежныя пераходы для своечасовага перасячэння мяжы.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў