Тысячы беларусаў надалей заблакаваныя ў Азіі і Еўропе


МЗС Беларусі дапамог вярнуцца на радзіму з-за мяжы 3450 нашым суайчыннікам. 23 сакавіка групы беларусаў паспяхова вылецелі з Марока, В’етнаму, Эквадору, Ізраілю і некаторых іншых краінаў. Самалёт «Белавіі» прывязе грамадзянаў краіны з маскоўскага аэрапорту «Внуково», паведамляе прэсавая служба МЗС.

Паводле падлікаў МЗС, да гэтага часу яшчэ каля тысячы беларусаў у розных краінах свету патрабуюць дапамогі ў пытанні вяртання дадому. Надалей у складанай сітуацыі турысты, якія знаходзяцца ў Індыі і Шры-Ланцы.

Заблакаванымі апынуліся грамадзяне нашай краіны і ў Еўропе. Беларусы выехалі ў Нямеччыну на аўто, а цяпер праз зачыненыя межы не могуць вярнуцца на радзіму.

Пры гэтым МЗС дапамог вярнуцца на радзіму 3450 беларусам.

МЗС звяртае ўвагу, што 26 і 30 сакавіка створаны маршрут Менск-Баку-Менск, якім грамадзяне нашай краіны могуць вярнуцца з Азербайджану. Да 26 сакавіка працягнулі транзіт праз Літву.

Абноўлена
Каронавірус выявілі ў жыхаркі Жыткавічаў. Яна не была за мяжой
2020.03.23 14:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў