Тым, хто атрымаў 10 і больш содняў за Дзень Волі - бясплатныя квіткі на канцэрт Вольскага


Бясплатны ўваход на канцэрт Лявона Вольскага 8 траўня ў Вільні прапануецца тым, хто быў асуджаны но 10 содняў і болей за Дзень Волі.

Аб гэтым паведаміла euroradio.fm са спасылкай на Facebook Зміцера Каспяровіча, арганізатара канцэрту.

Канцэрт Лявона Вольскага адбудзецца ў Вільні, у клубе «Vakaris Vilnius». Музыка выступіць з праграмай «172», у якой будуць прадстаўлены яго найлепшыя песні.

ВЧ, belsat.eu паводле euroradio.fm

Стужка навінаў