Тыдзень у малюнках: прамова Лукашэні vs зварот Ціханоўскай. Узгадваем апошнія дні 2020-га

Мастак Дэ Лёс дзеліцца асабістым поглядам на падзеі апошніх дзён 2020 года. Лукашэнка застанецца «да апошняга амапаўца», палітвязні сустракаюць Новы год за кратамі, а пратэстоўцы перадаюць эстафету 2021 году!

Доналд Трамп падпісаў Закон аб федэральным бюджэце ЗША – HR 133, які ўлучае Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі

Прэзідэнт ЗША падпісаў Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Дакумент пашырае паўнамоцтвы прэзідэнта ЗША для ўвядзення новых санкцыяў у сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года ў Беларусі. Малюнак Дэ Лёс

Лукашэнка назваў час правядзення Усебеларускага народнага сходу

Усебеларускі народны сход пройдзе 11–12 лютага, неўзабаве пачнуць абіраць дэлегатаў. Малюнак Дэ Лёс

30 снежня Лукашэнка наведаў базу АМАПу

Падчас візіту Лукашэнка нагадаў і пра пагрозы: «Мяцеж, бліцкрыг або каляровая рэвалюцыя не прайшлі. Таму няўдалыя «змагары», якія сядзяць у цёплых замежных кабінетах, працягваюць вынаходзіць усё новыя падкопы супраць нашай дзяржавы, як яны кажуць, «на карысць беларускага народу». Карысці толькі не відаць. У гэтых «дзеячаў» свае спецыфічныя ўяўленні і разуменне палітыкі». Малюнак Дэ Лёс

Беларусы адсвяткавалі новы 2021 год і 146-ы дзень пратэсту

Упершыню ў навагоднюю ноч беларусы маглі паслухаць не стандартную прамову Лукашэнкі, а словы ўпэўненасці ў свабоднай Беларусі ды пажаданні Святланы Ціханоўскай. Малюнак Дэ Лёс

Сотні актывістаў сустрэлі Новы год за кратамі

На дзень 4 студзеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 169 чалавек. Малюнак Дэ Лёс

Працаўнікам ПВТ і «Вялікага каменю» паднялі падаходны падатак. Раней улады давалі гарантыі, што гэтага не будзе

З 1 студзеня павысілі стаўкі падаходнага падатку для працаўнікоў кампаніяў – рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогіяў, а таксама рэзідэнтаў кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Малюнак Дэ Лёс

3 студзеня прайшоў першы ў 2021 годзе нядзельны марш супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў

Акцыі традыцыйна прайшлі дэцэнтралізавана ў розных мікрараёнах і дварах Менску. Малюнак Дэ Лёс

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Hавiны