Тыдзень у малюнках: межы закрываюцца і ўсім працаваць!


Разам з нашым мастаком узгадваем, чым запомніліся мінулыя сем дзён і які след яны пакінуць у гісторыі.

Карыкатурыст Дэ Лёс прапануе зірнуць на падзеі мінулага тыдня і крыху парэфлексаваць.

Панядзелак: Лукашэнка вярнуўся да ідэі працаўладкаваць усіх

Малюнак: Дэ Лёс

На эканамічнай нарадзе 7 снежня Аляксандр Лукашэнка ізноў даручыў разабрацца з дармаедамі. «Змусьце ўсіх працаваць», – загадаў ён ураду.

«Паўтараю: як бы гэта непапулярна ні гучала. Сёння непрацоўны, чалавек, які цягаецца па вуліцы, – гэта не проста «пратэстун», гэта будучы злачынца», – папярэдзіў Лукашэнка.

Беларускі ўрад ужо спрабаваў змусіць беспрацоўных беларусаў працаваць. У 2015 годзе свет пабачыў «Дэкрэт аб дармаедстве», які прадугледжваў для людзей, якія не працуюць цягам паўгода, штраф у $ 180. Дэкрэт стаў прычынаю шматтысячных дэманстрацыяў па ўсёй краіне.

Аб’ектыў
План Лукашэнкі працаўладкаваць усіх праваліўся
2017.05.29 22:52

Аўторак: За сарваную з амапаўца балаклаву грамадзянцы Швейцарыі далі 2,5 года зняволення

Малюнак: Дэ Лёс

Наталля Хершэ нарадзілася ў Беларусі, але 12 гадоў жыве ў Швейцарыі. На жаночым маршы 19 верасня яна сарвала з амапаўца Сяргея Кончыка балаклаву. Суд прызнаў яе вінаватай. За супраціў міліцыянту, які ахоўвае грамадскі парадак, яе пакаралі штрафам у 1000 рублёў 2,5 гадамі зняволення.

Наталля сваю віну не прызнала.

Аб’ектыў
2,5 гады калоніі агульнага рэжыму за тое, што зняла балаклаву з міліцыянта
2020.12.07 22:39

«Я жыву ў дэмакратычнай краіне, дзе выконваюцца правы свабоды слова і мірных сходаў. Дзе яны дакладна вызначаныя Канстытуцыяй ды гарантуюцца дзяржавай. Менавіта такой я бачу сваю радзіму – Беларусь будучыні. Свабодную Беларусь», – сказала на судзе Наталля.

Серада: МАК адлучыў кiраўнiцтва НАК ад удзелу ў Алiмпiйскiх гульнях

Малюнак: Дэ Лёс

Міжнародны алімпійскі камітэт наклаў на Лукашэнку і НАК Беларусі санкцыі, часова адхіліўшы чальцоў алімпійскага камітэту Беларусі ад удзелу ў Алімпіядах.

Забарона на ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах МАК, уключаючы Алімпіяду, тычыцца ўсіх членаў выканкаму НАК. Туды ўваходзіць і Віктар Лукашэнка, старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі, які займае пасаду першага віцэ-прэзідэнту НАК.

«Трэба нам звярнуцца ў суд. Хай Бах і банда раскажуць, у чым мая віна, што я сваю краіну бараню?! Удзелу ў гэтых імпрэзах я 25 гадоў не прымаў, перажыву і далей. Але вы што, сабралі ўсе краіны і прынялі рашэнне?? І добра я, навошта дзяцей чапаеце? Няма справядлівасці ў свеце. Калі ты справядлівую палітыку выбудоўваеш – будзеш ворагам» – абураўся Лукашэнка.

Чацвер: Беларусь закрывае наземныя межы

Малюнак: Дэ Лёс

10 снежня стала вядома, што Беларусь праз 10 дзён закрые наземныя межы. Перасякаць іх можна будзе толькі самалётам. Нібыта справа ў каронавірусе. Але ў гэта мала хто верыць.

Пятніца: Не выпусцілі з СІЗА Вольгу Хіжынкову

Малюнак: Дэ Лёс

11 снежня беларусы чакалі вызвалення патрыёткі і мадэлі Вольгі Хіжынковай, для якой стварылі непрымальныя ўмовы за кратамі, якія можна назваць катаваннем. Але яе не выпусцілі. Шмат хто з беларусаў мяркуе, што гэта помста ўладаў за пазіцыю Вольгі.

Беларусы ў адказ праводзяць флэшмоб #ЯМыХижинкова.

Субота: Штрафы за сцягі на вокнах і гаўбцах

Малюнак: Дэ Лёс

Праваахоўнікі ўвялі новыя правілы наконт сымболікі на вокнах і гаўбцах. Цяпер, на іх думку, БЧБ-сцяг на шкле ў кватэры – гэта пікет.

Hавiны
Палітык Уладзімір Шанцаў спрабуе санкцыянаваць пікет на сваім гаўбцы
2020.12.14 11:14

«Магчымы штраф у памеры да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт», – папярэдзіў намеснік начальніка Першамайскага РУУС Менску Сяргей Арцёменка.

Нядзеля: Камунальнікі замест галалёду змагаюцца з БЧБ-сцягамі

Малюнак: Дэ Лёс

На вадаёмах краіны з’яўляюцца БЧБ-сцягі, на барацьбу з якімі кінутыя сілы камунальнікаў. У той жа час некалькі тысячаў людзей па краіне атрымалі галалёдавыя траўмы. Бо сцягоў шмат, і на галалёд камунальнікаў не хапае.

Аб’ектыў
Небяспечны лёд
2020.12.12 22:34

АВ, belsat.eu

Стужка навінаў