Тыдзень у Беларусі ў карыкатурах


Адмыслова для чытачоў Belsat.eu Мастак Дэ Лёс намаляваў карыкатуры, якія адлюстроўваюць галоўныя падзеі апошняга тыдня ў Беларусі.

5 кастрычніка прайшоў марш пенсіянераў. 12 кастрычніка сталыя людзі плануюць паўтарыць акцыю ў Менску і чакаюць, што да пратэсту пенсіянераў далучацца рэгіёну. Малюнак: Дэ Лёс
Парламенцкія выбары ў Кыргызстане прывялі да ўжо трэцяй рэвалюцыі за апошнія 15 гадоў. Малюнак: Дэ Лёс
Пасля адʼезду амбасадара, дыпламатычная місія Літвы спыніла прыём дакументаў ад грамадзянаў Беларусі на атрыманне візаў. Атрымаць візу ў Польшчу можна будзе нягледзячы на скарачэнне супрацоўнікаў амбасады Польшчы ў Менску, распавялі ў польскай амбасадзе «Белсату». Малюнак: Дэ Лёс
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўратаваў Святлану Ціханоўскую ад забойства. Паводле Лукашэнкі, Ціханоўскую чакала роля сакральнай ахвяры. Малюнак: Дэ Лёс
«Давайце рабіць кардон» – Лукашэнка расказаў, якія рэформы правядзе ў краіне ў адказ на патрабаванні пратэстоўцаў. Малюнак: Дэ Лёс
10 кастрычніка ў СІЗА Камітэту дзяржаўнай бяспекі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з арыштаванымі прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады і аб’яднанага штаба апазіцыі. Малюнак: Дэ Лёс
Улады працягваць змагацца са сцягамі на балконах жылых дамоў. Малюнак: Дэ Лёс

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў