Беларускі тыдзень у карыкатурах


Адмыслова для чытачоў Belsat.eu Мастак Дэ Лёс малюе карыкатуры, якія адлюстроўваюць галоўныя падзеі апошняга тыдня ў Беларусі.

Святлана Ціханоўская выступіла з заявай аб пачатку Народнага Страйку: «Тэрмін выканання патрабаванняў Народнага ўльтыматуму выйшаў. Сёння пачынаецца Народны Страйк – наступны крок беларусаў да свабоды, спынення гвалту і новых выбараў. Беларусы ведаюць: 26 кастрычніка галоўнае – паказаць, што ніхто не будзе працаваць на рэжым». Малюнак: Дэ Лёс
Нядзельны марш 25 кастрычніка, які папярэднічаў заканчэнню ультыматуму Святланы Ціханоўскай да ўладаў, скончыўся жорсткімі дзеяннямі з боку сілавікоў. Малюнак: Дэ Лёс
Другая хваля каронавірусу прыйшла ў Беларусь. Малюнак: Дэ Лёс
Для Беларусі «цітушкі» – адносна новая з’ява. Раней цалкам хапала кадравага патэнцыялу МУС ды іншых сілавых структураў. Цяпер плануюць ствараць «дружыны». Малюнак: Дэ Лёс
20 кастрычніка 2020 года Цэнтральны суд Менску прызнаў экстрэмісцкімі Telegram-канал «NEXTA-Live» і лагатып «NEXTA». Малюнак: Дэ Лёс
На гэтыя выходныя ўлады планавалі сабраць грандыёзны мітынг, на які зганялі працаўнікоў дзяржпрадпрыемстваў з усёй краіны, аднак у выніку адмянілі акцыю. На стэле, плошчы Незалежнасці і Кастрычніцкай плошчы праводзілі падрыхтоўчыя працы, мантаж адмысловай сцэны, але 23 кастрычніка пачалі ўсё разбіраць. Малюнак: Дэ Лёс
З СІЗА вызвалілі палітзняволеных Лілію Уласаву і Віталя Шклярава. Яны застаюцца абвінавачанымі ў здзяйсненні крымінальных злачынстваў. Малюнак: Дэ Лёс

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў