«Ты, прэзідэнт, чорт маскоўскі»: украінскія дэпутаты напісалі ліст Пуціну


Члены Вярхоўнай рады Украіны, уключаныя ў санкцыйных спіс, напісалі Уладзіміру Пуціну ліст. У пасланні прэзідэнта Расеі называюць чортам маскоўскім і абяцаюць біцца з ім «зямлёй і вадой».

У лісце, апублікаваным на Facebook намеснікам старшыні фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» Аляксеем Ганчарэнкам, гаворыцца (пераклад з украінскай – Заўвага. Belsat.eu):

«Ты, прэзідэнт, чорт маскоўскі, і праклятага чорта брат і таварыш, самога Люцыпара сакратар! Які ты да д’ябла рыцар, калі голым задам вожыка не заб’еш? Не будзеш, суччын ты сын, сыноў украінскіх пад сабой мець. Твайго войска мы не баімся, зямлёй і вадой будзем біцца з табой…»

Готовим письмо к отправке. Рад, что адресат возможно впервые за свой президентский срок получит достоверную информацию о себе.

Opublikowany przez Олексій Гончаренко Środa, 7 listopada 2018

Акрамя таго дэпутаты Аляксей Ганчарэнка, Уладзіслаў Сеўрукоў, Алег Барна, Рыгор Шверк, Рэфат Чубараў, Аксана Юрынец, Багдан Ануфрык, Рыгор Тыміш, Аляксандр Співакоўскі і Ігар Арцюшэнка паспрабавалі паўтарыць сцэну, адлюстраваную на карціне Рэпіна «Запарожцы пішуць ліст турэцкаму султану».

Opublikowany przez Олексій Гончаренко Środa, 7 listopada 2018

Санкцыі супраць некаторых украінскіх чыноўнікаў, палітыкаў, бізнесменаў і кампаній прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў 1 лістапада. Пад абмежаванні патрапілі 322 фізічныя асобы і 68 юрыдычных. Сярод іх – Юлія Цімашэнка, сын Пятра Парашэнкі, кіраўнік МУС Арсен Авакаў.

Чытайце па тэме:

ЛБ/АА, belsat.eu

Стужка навінаў