«Ты не тое робіш». Коля Лукашэнка быў супраць пачатку заняткаў а 9-й


Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з навучэнцамі «Моладзь. Погляд у будучыню» распавёў, што ягоны малодшы сын Мікалай быў супраць ініцыятывы аб пераносе пачатку ўрокаў у школах на 9 гадзін раніцы.

«Раніцай адно меркаванне я ўжо атрымаў: ты не тое робіш, не трэба а дзевятай гадзіне. Як бацькі дзяцей павязуць? Гэта ж не сын прэзідэнта едзе», – паведаміў Лукашэнка пра рэакцыю сына, піша БелТА.

Лукашэнка таксама распавёў, што адным з любімых школьных прадметаў яго сына зʼяўляецца гісторыя, бо ў Мікалая «склад розуму гуманітарны».

«Калі вы думаеце, што ён у мяне там асаблівае дзіця, нічога падобнага. Як усё. А сёмай уздым, а восьмай на занятках, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Звычайная школа, звычайны вучань. Так, усё разумеюць, што гэта сын прэзідэнта. Але, дзякуй богу, ён не любіць, калі на яго ўвагі больш звяртаюць, чым гэта трэба».

 

ІІ, паводле БелТА, belsat.eu

Стужка навінаў