Twitter змагаецца з ілжывай інфармацыяй. За два месяцы выдалена больш за 70 мільёнаў фэйкавых і падазроных акаўнтаў


The Washington Post паведамляе, што ад кастрычніка 2017 года вельмі моцна павялічылася колькасць заблакаваных акаўнтаў. Напрыклад, у апошнія месяцы штодня блакуецца больш за 1 млн карыстальнікаў. За два мінулыя месяцы заблакавана больш за 70 млн фэйкавых і падазроных акаўнтаў.

Кампанія Twitter супраць інтэрнэт-ботаў можа прывесці да зніжэння колькасці карыстальнікаў, але нягледзячы на гэта яны працягваюць блакаванні.

«Свабода слова ўжо не так важная, калі людзі не адчуваюць сябе абароненымі», – кажа віцэ-прэзідэнт Twitter Дэл Харві.

Крыніцы выдання тлумачаць, што нядаўнія змены ў палітыцы Twitter звязаныя з расследаваннем пра ўмяшанні Расеі ў прэзідэнцкія выбары ў Амерыцы. Абвінавачванні высунутыя 19 асобам, сярод якіх 13 расейцаў, 5 амерыканцаў і адзін галандзец. Расея абвяргае спробы паўплываць на ход выбараў у ЗША.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў