Творцы беларускамоўнага фэнтэзі «Неруш» прадставілі кліп з саўндтрэкам да фільму


Кампанія «Instar Production», якая займаецца здымкамі поўнаметражнага беларускага фэнтэзі «Неруш», выпусціла кліп з саўндтрэкам да фільму. Відэаролік – першы беларускі харавы відэакліп, які мае выйсці ў шырокую ратацыю.

Кампанія «Instar Production» анансавала свой праект па здымках поўнаметражнага фільма-фэнтэзі «Неруш» на аснове беларускіх паданняў і легендаў на пачатку 2016 года. У межах працы над кінапраектам быў падрыхтаваны і запісаны кліп з саўндтрэкам да будучага фільму. Кампазіцыю плануецца запускаць у шырокую ратацыю.

У сваім творы кампазітар Павел Герасімовіч імкнуўся гарманічна спалучыць харавы спеў і гучанне традыцыйных інструментаў з элементамі сучаснай электроннай музыкі. У аснову кампазіцыі лягла сярэднявечная скандынаўская балада, з якой вырасла ідэя стварэння фільму.

У запісе кампазіцыі і відэакліпу прыняў удзел беларускі камерны хор «Salutaris», які даўно і паспяхова прэзентуе музычную культуру нашай краіны ў свеце.

Больш пра сам праект першага беларускамоўнага фільма-фэнтэзі >>> Што пакажуць у поўнаметражным фэнтэзі, якое здымаюць паводле беларускіх легендаў? 

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў