Творчая інтэлігенцыя заклікала не абмяжоўваць волю Бабарыкаў


Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Беларусі звярнуліся з адкрытым лістом па справе патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Ягоны тэкст апублікаваў у Facebook кіраўнік Беларускага саюзу дызайнераў Дзмітрый Сурскі.

Апроч самога Дзмітрыя Сурскага, ліст падпісалі Уладзімір Цеслер, Таццяна Бембель, Мікалай Пінігін, Аляксей Дудараў, Уладзімір Гілеп, Галіна Палянская, Яніна Ганчарова, Алесь Трусаў, Сяргей Міхаленка, Сцяпан Стурэйка, Рыгор Сітніца, Канстанцін Селіханаў, Сяргей Грыневіч, Канстанцін Вашчанка, Аляксандр Карпаў, Юры Мамлін, Леў Агібалаў, Ірына Процка.

Падпісанты назвалі стварэнне калекцыі карцін «Белгазпрамбанку» беспрэцэдэнтным выпадкам у культурным жыцці Беларусі.

Hавiны
Што чакае шэдэўры Суціна і Шагала з калекцыі «Белгазпрамбанку»?
2020.06.17 13:55

«Да моманту арышту калекцыя была ў публічнай дасяжнасці, стала экспанавалася ў галерэі Арт-Беларусь. Таму інсінуацыі ў прэсе на тэму падрыхтоўкі да вывазу за мяжу лічым недапушчальнымі. Яны падрываюць давер да дзяржаўных СМІ. Збор калекцыі здзейсніўся плённымі намаганнямі Віктара Бабарыкі, які у 2015 годзе атрымаў ганаровае званне «Мецэнат культуры Беларусі»», – гаворыцца ў заяве.

Гэта зварот, заклік да паразумення, справядлівасці, і літасці. Мы запрашаем далучыцца да яго ўсіх неабыякавых творцаў,…

Opublikowany przez Mitję Surskiego Wtorek, 30 czerwca 2020

Дзеячы культуры заклікалі зрабіць творы калекцыі «Белгазпрамбанку» дасяжнымі для гледача, а таксама аднавіць працу краўдфандынгавых пляцовак Mola Mola, Uley.by Эдуарда Бабарыкі, «каб забяспечыць працяг сацыяльна-значнай культурніцкай і дабрачыннай дзейнасці».

«Мы лічым, што заслугі перад грамадствам і дзяржавай, станоўчая рэпутацыя Бабабрыкаў вартыя таго, каб не абмяжоўваць іх волю», – гаворыцца ў звароце.

Hавiны
Культурніцкая супольнасць Беларусі патрабуе вызвалення Бабарыкаў
2020.06.26 09:50

Раней быў апублікаваны зварот беларускіх культурніцкіх арганізацыяў і ініцыятываў з патрабаваннем вызваліць патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў