TUT.by: у межах «цукровай справы» затрымалі 11 чалавек


У межах «цукровай справы» беларускія сілавікі затрымалі не менш за 11 работнікаў цукровых заводаў. Затрыманні працягваюцца, у той час як сілавыя ведамствы іх не каментуюць, піша TUT.by.

Паводле крыніцаў выдання, справу расследуе Камітэт дзяржаўнай бяспекі, але там нічога не каментуюць.

Hавiны
Сілавікі не пацвярджаюць затрыманне кіраўнікоў цукровых прадпрыемстваў. Іх на працы няма
2020.01.27 13:56

Першым стала вядома пра затрыманне дырэктара Гарадзейскага цукровага камбінату Міхаіла Крыштаповіча, які ляцеў з сям’ёй на адпачынак. Разам з ім быў затрыманы і дырэктар Слуцкага цукрарафінаднага заводу Мікалай Пруднік. Таксама з працоўных месцаў зніклі дырэктар Жабінкаўскага цукровага завода Віктар Міронаў і Дзмітрый Ягораў, які ўзначальвае завод у Скідзелі.

TUT.by адзначае, што сярод затрыманых і кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў.

Hавiны
Таннага цукру надалей не будзе, улады працягнуць кантраляваць кошты
2020.01.01 16:48

МГ belsat.eu

Стужка навінаў