TUT.by канчаткова пазбаўляецца статусу СМІ


Эканамічны суд Менску адхіліў скаргу.

Эканамічны суд Менску адхіліў скаргу ТАА «Тутбай медыя» на рашэнне пазбавіць TUT.by статусу СМІ. З 19 студзеня пастанова афіцыйна набывае моц.

19 студзеня Эканамічны суд Менску разгледзеў апеляцыю ТАА «Тутбая Медыя», якое было не згоднае з рашэннем пазбавіць TUT.by статусу СМІ. Суд разгледзеў скаргу, але не знайшоў падстаў для адмены пастановы. 19 студзеня 2021 года дакумент набывае моц.

З 7 жніўня 2020 года TUT.by атрымаў чатыры папярэджанні за матэрыялы «У сем разоў больш выбаршчыкаў і «таемныя» пратаколы. Якія парушэнні ўбачылі назіральнікі і што сказаў ЦВК?», «Камітэт дзяржкантролю зможа выплаціць буйныя прэміі работнікам, якія праявяць сябе ў рэзанансных справах», «Да рэдактара TUT.by прыйшлі сілавікі. На яе дачку завялі крымінальную справу аб масавых беспарадках» і «Беларуская мытня папрасіла пацвердзіць, што ў «Гары Потэра» няма заклікаў да звяржэння ўлады». Пасля абскарджання TUT.by у Вярхоўным Судзе вынесеных папярэджанняў адно з іх было прызнанае несапраўдным.

Галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава выказалася пра пазбаўленне выдання статусу СМІ.

«Гэта рашэнне толькі пацверджанне таго, што было прынята 3 снежня. Шчыра кажучы, мы нават не пайшлі на пасяджэнне, у нас там быў толькі адвакат Сяргей Зікрацкі, таму што мы разумелі, якім будзе рашэнне.

Так, адсутнасць гэтага статусу – гэта непрыемнасць. Але шчыра, мяне значна больш хвалюе тое, што наша Каця Барысевіч ужо два месяцы знаходзіцца за кратамі абсалютна ні за што. Не толькі Каця, але і іншыя журналісты», – сказала Золатава.

ІК, belsat.eu

 

Стужка навінаў