Турысты едуць у Азербайджан, каб пакупацца ў ваннах з нафтай


Нафтавыя ванны

У азербайджанскім горадзе Нафталан турыстам прапануюць прыняць ванны з… лячэбнай нафтай.

Мяркуецца, што гэтак званае «нафталячэнне» дапамагае пры захворваннях апорна-рухальнага апарату, скуры, нервовай сістэмы, гінекалагічных і іншых захворваннях.

Акрамя ваннаў прапануецца «змазванне ў спалучэнні з электралячэннем».

Цікава, што горад Нафталан заняў першае месца ў рэйтынгу лепшых аздараўляльных курортаў СНД ды Грузіі, складзеным аналітычным агенцтвам «ТурСтат». Штогод сюды прыязджаюць больш за 10 тыс. турыстаў. Размешчаны Нафталан у 330 кіламетрах ад Баку.

Даведка. У ваннах Нафталану выкарыстоўваецца нафталанавая нафта – густая вадкасць чорна-бурага альбо карычневага колеру, якая мае спецыфічны нафтавы запах, мае вялікую глейкасць, кіслую рэакцыю, высокую ўдзельную вагу. Першую буравую свідравіну ў Нафталане заклаў у 1890 годзе нямецкі інжынер Э.І.Егер. Ён звярнуў увагу на тое, што паводле аповедаў відавочцаў, са старажытных часоў у створаных вадаёмах з нафталанавай нафтай купаліся людзі. Атрымаўшы вынікі лабараторных аналізаў, ён даведаўся пра лячэбныя асаблівасці дадзенага прадукту і вырашыў пабудаваць невялікае прадпрыемства па выпуску мазі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Turizm.ru

Стужка навінаў