Турыстаў, што прылятаюць праз нацыянальны аэрапорт, будуць сканаваць цеплавізарам


У Беларусі ўзмацнілі прафілактычныя захады па недапушчэнні распаўсюджвання каронавіруса. Цяпер у Нацыянальным аэрапорце «Менск» створаны санітарна-каранцінны кантроль пасажыраў з краінаў, у якіх выяўленае захворванне, у тым ліку з прымяненнем цеплавізараў, паведамляе прэсавая служба Мінаховы здароўя.

Улады Кітаю паінфармавалі СААЗ пра невядомую форму запалення лёгкіх, якая з’явілася ў горадзе Ухань. Медыкі высветлілі, што прычынаю захворванняў з’яўляецца каронавірус 2019-nCoV. Крыніца інфекцыі пакуль не выяўленая. Медыкі пакуль лічаць, што хвароба не перадаецца ад чалавека да чалавека.

Па стане на 21 студзеня агульная колькасць пацверджаных выпадкаў 2019-nCoV складае 222 выпадкаў (Кітай – 218, Тайланд – 2, Японія – 1, Рэспубліка Карэя – 1). Ад хваробы памерлі чатыры асобы.

Ва ўсіх краінах свету ўзмоцнена правяранне турыстаў, якія прыбываюць з Кітаю. Медыкі выказваюць перасцярогу, што святкаванне кітайскага Новага года ў канцы студзеня пацягне за сабой павелічэнне колькасці паездак у Кітай і ўнутры Кітая, што павялічыць верагоднасць магчымага распаўсюджвання інфекцыі.

Hавiны
У Кітаі зафіксавалі трэці выпадак бубоннай чумы
2019.11.18 21:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў