Турцыя затрымала сястру забітага кіраўніка «Ісламскай дзяржавы»


Расмія Аўад.
Фота: Turkish Security Officials/Reuters/Forum

Турэцкія ўлады заявілі пра затрыманне ў сірыйскім горадзе Азаз роднай сястры і шэрагу іншых сваякоў забітага кіраўніка «Ісламскай дзяржавы» Абу Бакра аль-Багдадзі.

Hавiны
Ісламісты пацвердзілі смерць аль-Багдадзі. І назвалі імя ягонага пераемніка
2019.10.31 18:12

Як паведамляе «Reuters», 65-гадовая Расмія Аўад была затрыманая падчас рэйду турэцкіх войскаў. Падчас затрымання з ёй былі пяць дзяцей.

Таксама затрыманыя яе муж і нявестка.

«Арышт сястры аль-Багдадзі – чарговы прыклад паспяховасці нашых контртэрарыстычных аперацыяў», – заявіў у «Тўітэры» кіраўнік прэс-службы турэцкага прэзідэнта Фахрэтын Алтун.

Абу-Бакр аль-Багдадзі быў забіты ў канцы кастрычніка. Як паведамляе Міністэрства абароны ЗША, лідар баевікоў імкнуўся схавацца ад амерыкансікх вайскоўцаў. Спачатку ён адстрэльваўся, але потым падарваў сябе. Паблізу баевіка знаходзіліся двое дзяцей, якія таксама загінулі. Генетычны аналіз пацвердзіў, што забіты быў менавіта аль-Багдадзі.

Групоўка «Ісламская дзяржава» пацвердзіла гібель свайго кіраўніка. Новым кіраўніком ІД стаў Ібрагім аль-Курайшы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў