Турцыя пры неабходнасці гатовая выплаціць кампенсацыю за збіты Су-24


Пра гэта ў інтэрв’ю турэцкаму тэлеканалу TRT заявіў прэм’ер-міністр краіны Біналы Йылдырым. Палітык дадаў, што неабходна пакласці канец «бессэнсоўнаму супрацьстаянню».

29 або 30 чэрвеня праз тэлефон адбудзецца размова паміж прэзідэнтамі Рэджэпам Эрдаганам і Уладзімірам Пуціным з нагоды ўрэгулявання двухбаковых адносін.


27 чэрвеня прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Эрдаган даслаў Пуціну ліст з прабачэннямі за збіты Су-24. Як адзначае турэцкая газета «Hurriyet Daily News», у расейскай інтэрпрэтацыі паведамлення гаворыцца пра «выбачэнні» Эрдагана, у той час як прадстаўнікі турэцкага прэзідэнта паведамляюць пра яго «шкадаванні».

Увечары 27 чэрвеня Рэджэп Эрдаган заявіў, што разлічвае на хуткую нармалізацыю адносін з Расеяй, якія сапсаваліся пасля таго, як турэцкі знішчальнік збіў расейскі бамбавік.

ДР belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў