Турцыя адмяняе надзвычайнае становішча


Надзвычайнае становішча, уведзенае ў Турцыі два гады таму пасля спробы перавароту, сёння мае быць адмененае.

Пра гэта на мінулым тыдні паведаміў дарадца прэзідэнта Турцыі Ібрагім Калін.

«Калі мы сутыкнёмся з экстраардынарнай пагрозай, то надзвычайнае становішча можа быць абвешчанае зноў», – паведаміў агенцтву «Anadolu» дарадца прэзідэнта.

Паводле ААН, больш за 160 тыс. асобаў затрымалі пасля няўдалага дзяржаўнага перавароту ў Турцыі, столькі ж дзяржаўных служачых звольнілі з працы. Таксама закрылі дзясяткі сродкаў масавай інфармацыі, затрымлівалі журналістаў і актывістаў.

Турцыя абвесціла надзвычайнае становішча 21 ліпеня 2016 года пасля няўдалай спробы перавароту.

Згодна з Канстытуцыяй Турцыі, надзвычайнае становішча можа быць абвешанае максімум на шэсць месяцаў. У красавіку яго працягнулі ўжо ў сёмы раз.

НМ, belsat.eu, паводле eurointegration.com.ua

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары