Турцыя адкрывае «горад» - прытулак для сіротаў з Сірыі


У горадзе Рэйханлы на паўднёвым усходзе Турцыі, ля мяжы з Сірыяй, адкрыецца вялікі комплекс для дзяцей, пацярпелых у выніку ваеннага канфлікту. Пра гэта піша BBC ca спасылкай на шэраг турэцкіх медыяў.

Комплекс у выглядзе «гораду» змесціць каля 1000 дзяцей, для якіх будзе створанае «хатняе, утульнае асяроддзе». Яны будуць пражываць у 55 вілах і мець доступ да мясцовых школ, мячэці, пляцовак для гульняў.

Праект фінансуе турэцкая дзяржава сумесна з 2 дабрачыннымі фондамі. На афіцыйным сайце прытулку гаворыцца, што асноўнай яго мэтай з’яўляецца рэабілітацыя дзяцей, якія згубілі бацькоў падчас сірыйскага канфлікту і перажываюць «звязаныя з вайной псіхалагічныя праблемы і траўмы».

Паводле дадзеных Unicef прыкладна 6 000 000 непаўналетніх пацярпелі за 6 гадоў вайны ў Сірыі.

 

КА, паводле bbc.combelsat.eu

Стужка навінаў