Турма для Рыбкі на замову Дзерыпаскі. Галоўнае


Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны і Фонд барацьбы з карупцыяй прыйшлі да высновы, што алігарх Алег Дзерыпаска асабіста замовіў затрыманне Анастасіі Вашукевіч, беларускі, вядомай пад псеўданімам «Наста Рыбка».

Сёння суд у Маскве павінен вызначыць далейшы лёс Вашукевіч. Нагадаем, яна разам з «секс-інструктарам» Алексам Лэслі (таксама беларуса Аляксандра Кірылава) былі затрыманыя ў Тайландзе яшчэ ў лютым 2018 года. Мясцовыя ўлады абвінавацілі іх у незаконным правядзенні секс-трэнінгу. Праз амаль год у тайскай турме Рыбку дэпартавалі ў Беларусь па рашэнні суда. Яна ляцела транзітам праз Маскву.

Вечарам 17 студзеня ў аэрапорце «Шарамеццева» паліцыя Масквы затрымала Алекса Лэслі і Насту Рыбку, а таксама яшчэ двух чалавек па справе аб арганізацыі прастытуцыі. Супраць іх распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 240 КК РФ (Уцягванне ў заняцце прастытуцыяй). Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць да шасці гадоў пазбаўлення волі. Відэа брутальнага затрымання з’явілася ў інтэрнэце.

Аляксей Навальны назваў тое, што адбываецца з Рыбкай «незаконнымі і жудаснымі рэчамі» і сцвярджае: арышт адбыўся па асабістай замове Дзерыпаскі.

У якасці доказаў ФБК спасылаецца на запісы тэлефонных размоваў Дзерыпаскі і ягоных памочнікаў. Запісы праслухоўвання былі апублікаваныя невядомым раней, але пільную ўвагу расследавальнікаў прыцягнулі толькі цяпер. На думку Навальнага «зліць» гэтыя файлы маглі прадстаўнікі спецслужбаў-апаненты Дзерыпаскі.

Адна з размоваў адбываецца паміж галоўнай сакратаркай «Міжнароднай гандлёвай палаты» (заснаваная Дзерыпаскам) Таццянай Монэген, дарадцам алігарха Георгіем Аганавым і замежным юрыстам Ўільям. Паводле ФБК, ён і паспрыяў арышту Рыбкі і кампаніі.

«Мы вельмі зацікаўленыя ў тым, каб гэтыя людзі заставаліся ў турме, а потым суд прысудзіў бы ім адпаведныя турэмныя тэрміны, адпаведнае пакаранне паводле мясцовых тайскіх законаў», – кажа на запісе дарадца Дзерыпаскі.

Навальны мяркуе, што перамовы рэальныя, бо раней суд у Краснадарскім краі прыняў рашэнне аб блакаванні аўдыёфайлаў у інтэрнэце. Ён таксама адзначае, што адказнасць за «уцягванне ў заняткі прастытуцыяй» мусіць панесці алігарх, а не беларуска Вашукевіч. Яна, як і шмат іншых, «часам непаўналетніх» дзяўчын, прайшла кастынг на ролю эскортніцы для Дзерыпаскі і атрымлівала ад ягоных прадстаўнікоў грошы за сексуальныя паслугі.

Меркаванні
Каго ловяць на «Рыбку»?
2019.01.20 16:28

Анастасія Вашукевіч з Бабруйску здабыла вядомасць пасля расследавання Аляксея Навальнага, прысвечанага сувязям Дзерыпаскі з віцэ-прэмʼерам Расеі Сяргеем Прыходзькам, якія раскрыліся пасля відэа, дзе яны абодва плаваюць на яхце і абмяркоўваюць умяшанне ў амерыканскія выбары. На яхце былі дзяўчыны з эскорту, у тым ліку Рыбка, якая і зняла ўсё на відэа і апісала ў сваіх сацсетках.

ВІДЭА
Наста Рыбка паабяцала распавесці амерыканскім СМІ пра сувязі Трампа з Расеяй, калі журналісты яе «знойдуць яшчэ жывою»
2018.02.27 17:44

Сама Вашукевіч сцвярджала, што звязвае свае затрыманне з інфармацыяй з расследаваннем па Дзерыпаску.

Загадчык консульскага аддзелу амбасады Беларусі ў Расеі Аляксандр Сувораў заявіў, што беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва «займаецца пытаннем» і «знаходзіцца ў працоўным кантакце з расейскім бокам». Ён дадаў, што адвакат Рыбкі пакуль афіцыйна не звяртаўся ў амбасаду, але ў бліжэйшым часе дыпламаты плануюць наведаць затрыманых беларусаў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў