Туркменскім студэнтам у Беларусі забаранілі насіць бароды, студэнткам – джынсы


Туркменскія студэнты. Фота: Alexander Shcherbak/TASS/Forum

Амбасадар Туркменістану ў Менску Назаргулы Шагулыеў забараніў туркменскім студэнткам, якія навучаюцца ў беларускіх ВНУ, насіць джынсавыя штаны і спадніцы, а хлопцам – бароды і наведваць мячэці.

Паводле словаў студэнтаў, сустрэча прайшла ў лютым. Увогуле такія сустрэчы адбываюцца рэгулярна, паведамляе Радыё Азатлык.

Прэзідэнт Туркменістану пад апладысменты падняў залатую штангу

Пра вонкавы выгляд амбасадар заявіў у адказ на пытанне пра прычыны блакавання картак, выдадзеных Знешэканамбанкам Туркменістану, а таксама абмежавання магчымасцяў адпраўкі грошай з Туркменістану.

«Амбасадар пачаў патрабаваць, каб мы менш швэндаліся па клубах і рэстаранах. Забараніў дзяўчатам апранаць джынсавыя штаны, спадніцы ці падобную вопратку. Хлопцам студэнтам загадаў не насіць бараду. Сказаў, што хлопцы з бародамі падобныя да тэрарыстаў», – распавёў на ўмовах ананімнасці туркменскі студэнт.

Туркменістан накіраваў скаргу на Беларусь у Стакгольмскі арбітраж

Адносна картак Назаргулы Шагулыеў заявіў, што студэнты здымаюць грошы, мяняюць іх на долары і пасылаюць бацькам назад у Туркменістан, дзе яны мяняюць гэтыя долары на чорным рынку.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары