«Туркменская брыгада» у Сірыі: Нашыя паплечнікі застрэлілі расейскіх пілотаў


17 30

Туркменскія баевікі ў Сірыі кажуць, што забілі дваіх расейскіх пілотаў са збітага знішчальніка.

Баевікі заяўляюць, што пачалі страляць па расейскіх пілотах, калі тыя спускаліся з парашутамі.

«Абодва пілоты былі ». Нашыя паплечнікі адкрылі агонь у паветра, і яны (пілоты) загінулі ў паветры», – распавёў журналістам Альпаслян Сэлік, намеснік камандзіра Сірыйскай туркменскай брыгады.

Яго словы падае Reuters.Сёння ранкам турэцкія знішчальнікі F-16 збілі расейскі бамбардзіроўшчык Су-24, які парушыў турэцкую паветраную прастору. Міністэрства абароны Расеі пацвярджае, што збіты самалёт належаў да авіягрупы, якая дзейнічае ў Сірыі. Вядома, што адзін з пілотаў трапіў у палон да сірыйскіх туркменаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, другі лётчык загінуў.[/vc_column_text][vc_column_text]

16:15

Сірыйскія баевікі заявілі пра збіты расейскі верталёт. Яны кажуць, што ў верталёт трапілі супрацьтанкавая ракета. Пра крушэнне верталёта таксама паведаміла сірыйская арганізацыя «Syrian Observatory for Human Rights», што месціцца ў Лондане.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

14:20

НАТА публікуе мапу маршруту расейскага самалёту, які парушыў паветраную прастору Турцыі. На малюнку бачна, што расейскія лётчыкі або лянуюцца аблятаць турэцкую тэрыторыю, або робяць гэта наўмысна.[/vc_column_text][vc_single_image image=”45224″ img_size=”large”][vc_column_text]Брытанская газета «Guardian» змясціла мапу, на якой пазначанае месца падзення самалёту.[/vc_column_text][vc_single_image image=”45168″ img_size=”large”][vc_column_text]

13:45

Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў у размове з журналістамі прызнаў, што збіццё самалёта – «вельмі сур’ёзны выпадак», але «вынікі пакуль рабіць за рана». Пяскоў запэўнівае, што расейскі самалёт знаходзіўся ў паветранай прасторы Сірыі, над яе тэрыторыяй.[/vc_column_text][vc_column_text]

13:24

У тўітэры з’явілася відэа, якое знята нібы на месцы падзення аднаго з пілотаў. На кадрах бачна, што лётчык загінуў.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDYmxvY2txdW90ZSUyMGNsYXNzJTNEJTIydHdpdHRlci10d2VldCUyMiUyMGxhbmclM0QlMjJydSUyMiUzRSUzQ3AlMjBsYW5nJTNEJTIyYXIlMjIlMjBkaXIlM0QlMjJydGwlMjIlM0UlM0NhJTIwaHJlZiUzRCUyMmh0dHBzJTNBJTJGJTJGdHdpdHRlci5jb20lMkZoYXNodGFnJTJGJTI1RDglMjVCOSUyNUQ4JTI1QTclMjVEOCUyNUFDJTI1RDklMjU4NCUzRnNyYyUzRGhhc2glMjIlM0UlMjMlRDglQjklRDglQTclRDglQUMlRDklODQlM0MlMkZhJTNFJTIwJUQ5JTgxJUQ4JUFGJUQ5JThBJUQ5JTg4JTIwJUQ4JUFBJUQ5JTg4JUQ4JUFCJUQ5JThBJUQ5JTgyJTIwJUQ5JTg1JUQ5JTgyJUQ4JUFBJUQ5JTg0JTIwJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnR3aXR0ZXIuY29tJTJGaGFzaHRhZyUyRiUyNUQ4JTI1QTclMjVEOSUyNTg0JTI1RDglMjVCNyUyNUQ5JTI1OEElMjVEOCUyNUE3JTI1RDglMjVCMSUzRnNyYyUzRGhhc2glMjIlM0UlMjMlRDglQTclRDklODQlRDglQjclRDklOEElRDglQTclRDglQjElM0MlMkZhJTNFJTIwJUQ4JUE3JUQ5JTg0JUQ4JUIxJUQ5JTg4JUQ4JUIzJUQ5JThBJTIwJUQ4JUE4JUQ4JUI5JUQ4JUFGJTIwJUQ4JUIzJUQ5JTgyJUQ5JTg4JUQ4JUI3JTIwJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnR3aXR0ZXIuY29tJTJGaGFzaHRhZyUyRiUyNUQ4JTI1QjclMjVEOCUyNUE3JTI1RDglMjVBNiUyNUQ4JTI1QjElMjVEOCUyNUFBJTI1RDklMjU4NyUzRnNyYyUzRGhhc2glMjIlM0UlMjMlRDglQjclRDglQTclRDglQTYlRDglQjElRDglQUElRDklODclM0MlMkZhJTNFJTIwJUUyJTlDJTg4JTIwJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnQuY28lMkZabEFOdVQ5a0ZuJTIyJTNFcGljLnR3aXR0ZXIuY29tJTJGWmxBTnVUOWtGbiUzQyUyRmElM0UlM0MlMkZwJTNFJTI2bWRhc2glM0IlMjAlRDklODIlRDklODYlRDglQTclRDglQTklMjAlMkElMjAlRDglQTclRDklODQlRDglQjMlRDklODglRDglQjElRDklOEElMkElMjAlRDglQTclRDklODQlRDglQUQlRDglQjElMjAlMjglNDBhbGxzb3J5X2FsbGhvciUyOSUyMCUzQ2ElMjBocmVmJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ0d2l0dGVyLmNvbSUyRmFsbHNvcnlfYWxsaG9yJTJGc3RhdHVzJTJGNjY5MDkzNDk2NjI0Njg5MTUyJTIyJTNFMjQlMjAlRDAlQkQlRDAlQkUlRDElOEYlRDAlQjElRDElODAlRDElOEYlMjAyMDE1JTNDJTJGYSUzRSUzQyUyRmJsb2NrcXVvdGUlM0UlMEElM0NzY3JpcHQlMjBhc3luYyUyMHNyYyUzRCUyMiUyRiUyRnBsYXRmb3JtLnR3aXR0ZXIuY29tJTJGd2lkZ2V0cy5qcyUyMiUyMGNoYXJzZXQlM0QlMjJ1dGYtOCUyMiUzRSUzQyUyRnNjcmlwdCUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]

13:10

«Белсат» атрымаў кадры першых хвілінаў пасля аварыі расейскага бамбардзіроўчшыка.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGT0NFRWFQRTBpYm8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

12:55

Нацыянальны турэцкі канал у сваім тўітэры публікуе аматарскі здымак пілота, які ўратаваўся.[/vc_column_text][vc_single_image image=”45020″ img_size=”large”][vc_single_image image=”44997″ img_size=”large”][vc_column_text]

12:45

Збіты самалёт належыць да адной са старэйшых мадэляў вайсковых бамбардзіроўшчыкаў Расеі. Першы палёт штурмавіка Су-24 быў здзейснены ў 1967 годзе. У 2001 годзе Су-24 быў мадэрнізаваны, і ў 2007 годзе гэтыя машыны пачалі з’яўляецца ў расейскім войску.

Акром Расеі, Су-24 ёсць на ўзбраенні Украіны, Казахстану, Узбекістану, Азербайджану, Ірану, Алжыру, Анголы і Сірыі.

Беларусь адмовілася выкарыстоўваць Су-24 у арміі ў лютым 2012 года.

12:35

Пілот, які ўратаваўся, трапіў у палон да сірыйскіх туркменаў – цюркскага народу, які складае трэцюю пасля арабаў і курдаў этнічную групу краіны. Агулам у Сірыі пражывае 100 тыс. туркменаў.

Верагодна, расейскі самалёт запаліўся ў паветры і ўпаў у раёне Туркменскай гары у правінцыі Латакі. Рэпартэр станцыі «Хабэртурк» кажа, што адзін пілот ўздолеў катапутальтавацца. Турэцкая філія «CNN» заяўляе, што самалёт быў збіты турэцкім знішчальнікам F-16, і паводле інфармацыі станцыі, паспелі катапультавацца абодва пілота, іх цяпер шукаюць расейскія верталёты.

 

Расейскі «Су-24» у чарговы раз парушыў турэцкую паветраную прастору. Дагэтуль пасля кожнага прэцэдэнту расейцы атрымоўвалі папярэджванні з боку турэцкага МЗС. Таксама нядаўна турэцкае знешнепалітычная інстытуцыя выказвала расейцам пратэст праз бамбаванне імі туркменскіх тэрыторыяў: туркмены належаць да адной з туркамі этнічнай групы.

Міністэрства абароны Расеі пацвярджае, што на мяжы з Турцыяй збіты расейскі самалёт.

Стужка навінаў