Турэцкія фанаты закідалі смеццем расейскіх валейбалістак, а трэнер «Галатасараю» паказаў ім сярэдні палец


Інцыдэнт адбыўся падчас гульні валейбалістак краснадарскага «Дынама» са стамбульскім «Галатасараем».

Пра гэта паведаміла валейбалістка «Дынама» Таццяна Кошалева ў сваім «Instagramʼе».[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]

«Фанаты турэцкай каманды паводзілі сябе неадэкватна. Словамі і жэстамі яны паказвалі ўсю нянавісць да нас. З трыбунаў на нас ляцела смецце. Але больш за ўсё агаломшыла, тое, калі галоўны трэнер «Галатасараю» паказваў сярэдні палец мне і працаўнікам нашага клубу», – піша расейская спартсменка.

Першы фінальны матч гульняў на Кубак Еўрапейскай канфедэрацыі валейболу прайшоў 29 сакавіка ў Стамбуле і скончыўся з лікам 3–2 на карысць гаспадароў. Гульня ў адказ фіналу запланаваная на 2 красавіка ў Краснадары.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў